Беларуская Служба

У ЗША адбыліся гарачыя дэбаты паміж Харыс і Трампам

11.09.2024 11:01
Палітыкі, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, крытыкавалі адзін аднаго і абвінавачвалі ў хлусні.
У ЗША адбыліся гарачыя дэбамі паміж Харыс і ТрампамPAP/EPA/DEMETRIUS FREEMAN/POOL

Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Камала Харыс (ад дэмакратаў) і Дональд Трамп (ад рэспубліканцаў) правялі першыя тэледэбаты. Яны адбыліся ў Філадэльфіі ў штаце Пенсільванія. Палітыкі, адказваючы на ​​пытанні вядучых тэлеканалу ABC, крытыкавалі адзін аднаго і абвінавачвалі ў хлусні. 

На пачатку дыскусіі Харыс сказала, што гледачы пачуюць ад Трампа «кучу хлусні і скарг». Трамп назваў Камалу Харыс «марксісткай», спрабуючы звязаць яе дзейнасць з працай бацькі, былога эканаміста Стэнфардскага ўніверсітэта.

Падчас дэбатаў закраналася, у прыватнасці, пытанне вайны ва Украіне.

Трамп заявіў, што вайна павінна спыніцца, сцвярджаючы, што калі б ён быў у прэзідэнцкім крэсле, «Расія ніколі б не ўварвалася ва Украіну». 

Паводле яго слоў, ён «добра ведае» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Я вырашыў бы гэта хутка. Вайна паміж Украінай і Расіяй скончылася б, калі б мяне выбралі прэзідэнтам», - казаў Трамп. 

Харыс, звяртаючыся да свайго апанента сказала: «Нашы саюзнікі па НАТА вельмі ўдзячныя, што вы больш не прэзідэнт». 

На думку Харыс, калі б Трамп быў прэзідэнтам, Пуцін «сядзеў бы зараз у Кіеве, прыглядаючыся да астатняй Еўропы, пачынаючы з Польшчы». 

«Вы думаеце, што Вы сябруеце з дыктатарам, але ён бы з'еў вас на абед», - склала Харыс.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 5 лістапада 2024 года. 

вс