Беларуская Служба

Дадатковая дапамога – так, выкарыстанне заходняй зброі для нападаў на Расію - не

12.09.2024 08:03
Энтані Блінкен паведаміў, што просьбы ўкраінскага боку адносна выкарыстання заходняй зброі перадасць прэзідэнту ЗША.
Энтані Блінкен і Дэвід Лэмі падчас візіту ў КіевеPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Некалькі сотняў мільёнаў долараў і некалькі сотняў мільёнаў фунтаў дадатковай амерыканскай і брытанскай дапамогі абяцалі ўчора ў Кіеве кіраўнікі дыпламатыі ЗША і Вялікабрытаніі. Аднак украінцы не пачулі ад Энтані Блінкена і Дэвіда Лэмі таго, чаго чакалі больш за ўсё - дазволу на выкарыстанне заходняй зброі далёкага дзеяння для нападаў на Расію.

Энтані Блінкен паведаміў, што просьбы ўкраінскага боку адносна выкарыстання заходняй зброі перадасць прэзідэнту ЗША.

Нагадваем, яшчэ ў канцы жніўня ўкраінцы прадставілі амерыканцам спіс патэнцыйных ваенных аб'ектаў у Расіі, знішчэннe якіх ускладніла б расіянам бамбаванне ўкраінскіх гарадоў і дапамагло б украінскім войскам на фронце.



На гуманітарную дапамогу і аднаўленне разбуранай расіянамі энергетычнай інфраструктуры Украіны ЗША і Вялікабрытанія плануюць вылучыць 600 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і 700 мільёнаў долараў.

IAR/аз

Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі прыбылі ў Кіеў

11.09.2024 17:38
Энтані Блінкен падчас візіту ў Кіеў азнаёміцца ​​з сітуацыяй на фронце і з мірнымі ініцыятывамі Уладзіміра Зяленскага, а таксама абмяркуе з украінскімі партнёрамі патрэбы Кіева.