Беларуская Служба

Трое супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа загінулі ў выніку расійскай атакі

12.09.2024 17:30
Здымкі знішчанага грузавіка з гуманітарнай дапамогай апублікаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Трое супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа загінулі ў выніку расійскай атакі www.facebook.com/zelenskyy.official

Трое супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа загінулі ў выніку расійскай атакі ў Данецкай вобласці. Ракета трапіла ў грузавік арганізацыі. Паводле ўкраінскіх уладаў, інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Віралюбаўка Данецкай вобласці. Расійскі артылерыйскі снарад трапіў у мясцовае прадпрыемства.

Грузавік Чырвонага Крыжа з гуманітарнай дапамогай быў знішчаны. Акрамя трох загінулых, два чалавекі атрымалі раненні. Усе яны былі штатнымі супрацоўнікамі Чырвонага Крыжа.

Здымкі знішчанага грузавіка з гуманітарнай дапамогай апублікаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Як ён напісаў, што Расія нясе зло ў гэтай вайне, таму свет павінен адрэагаваць рашуча і прымусіць яе спыніць тэрор і шукаць міру.

IAR/аз

Дадатковая дапамога – так, выкарыстанне заходняй зброі для нападаў на Расію - не

12.09.2024 08:03
Энтані Блінкен паведаміў, што просьбы ўкраінскага боку адносна выкарыстання заходняй зброі перадасць прэзідэнту ЗША.

Расіяне павольна прасоўваюцца ў напрамку Пакроўска

12.09.2024 11:01
На думку амерыканскіх экспертаў, у Курскай вобласці вораг спрабуе адбіць занятую ўкраінцамі тэрыторыю.