«Украіне патрэбна моцная падтрымка з боку нашых партнёраў, каб абараніць чалавечыя жыцці ад расійскага тэрору», — напісаў Уладзімір Зяленскі. «Я дзякую ўсім у свеце, хто гэта разумее, і нашым партнёрам, якія нам дапамагаюць і падтрымліваюць», — дадаў украінскі лідар.
Уначы Расія зноў атакавала Украіну з дапамогай беспілотнікаў. Штаб у Кіеве паведаміў, што за ноч збітыя 10 з 14 дронаў «Шахед».
Расія таксама выпусціла ў бок Украіны дзве балістычныя ракеты «Іскандэр» і ракету Х-59. Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях няма.
ПР/юл