Украінская аперацыя ў Курскай вобласці Расіі мабілізавала Расію для правядзення абмену палоннымі, заявіў Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваім апошнім аналізе.
У суботу Украіна і Расія правялі трэці абмен палоннымі з пачатку ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці. Выглядае, што ўкраінскі наступ меў кароткатэрміновы эфект, мабілізуючы Маскву на такія крокі, лічаць аналітыкі.
Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў неаднаразова падкрэслівалі, што аперацыя ў Курскай вобласці ўзмацніла перамоўны патэнцыял Украіны па абмене палоннымі. Раней Масква адмаўлялася ад спроб весці перамовы па гэтым пытанні.
З пачатку года па жнівень былі праведзены тры абмены, у тым ліку 405 украінскіх ваеннапалонных на 423 расійскіх. Аднак з 6 жніўня, калі ўкраінцы пачалі аперацыю ў Курскай вобласці, ужо тройчы бакі абмянялі па 267 чалавек з кожнага боку.
ISW адзначае, што ўкраінцы ў Курскай вобласці прасунуліся наперад, заняўшы яшчэ некалькі гарадоў.
PAP/юл