У Венгрыі спакойна чакаюць піку паводкавай хвалі на Дунаі. Хоць узровень вады ў гэтай рацэ вельмі высокі, сур'ёзных пашкоджанняў ён пакуль не нанёс.
Венгерскія ўлады зрабілі практычна ўсё для абароны ад вялікай вады. Выглядае на тое, што венгры даволі добра засвоілі ўрок паводкі адзінаццацігадовай даўнасці, калі Дунай у Будапешце дасягнуў гістарычнага максімуму.
У цяперашні час на многіх участках ракі ўмацаваныя набярэжныя. Вада разлілася ў некалькі месцаў, але ў асноўным паводка закранула востраў Сентэндрэан. Людзі, якія там жывуць, прывыклі да частых паводак. Так і на гэты раз у вёсцы Кісарошы, да якой ужо няма даступных дарог агульнага карыстання. Улады таксама закрылі дзве дарогі, што вядуць уздоўж Дуная, якія былі залітыя ракой.
Надвор'е таксама спрыяе Венгрыі. У рэгіёне спыніліся дажджы і вярнулася высокая тэмпература. Гідролагі ў чарговы раз знізілі прагноз максімальнага ўзроўню Дуная ў Будапешце. Па іх разліках, вышыня надыходзячай хвалі будзе не больш за восем метраў сорак сантыметраў, да таго яна даволі спакойная і згладжаная.
ПР/юл