Папа Рымскі Францішак ухваліў ноту па гэтым пытанні, падрыхтаваную Камісіяй Веравучэння, і распарадзіўся яе апублікаваць.
Дакумент датычыцца меркаваных аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і, пачынаючы з 1981 года. Марыя з’явілася абраным людзям, так званым «празорцам», якія потым перадавалі Яе нібыта словы ў выглядзе паведамленняў.
У выніку Меджугор'е стала месцам пілігрымкі для мільёнаў вернікаў, а аб'яўленні сталі прадметам шматлікіх спрэчак у Касцёле і за яго межамі.
У ноце была прынятая формула «nihil obstat», гэта значыць нішто не перашкаджае. Падкрэсліваліся станоўчы плён культу, такія як навяртанне і пакліканне. Разам з тым у дакуменце выказваюцца таксама сумненні адносна зместу некаторых паведамленняў.
Ватыкан падкрэслівае, што нота за подпісам Папы не прызнае звышнатуральнага характару гэтых аб’яўленняў і не абавязвае вернікаў верыць у боскае паходжанне з’яў, якія адбываліся і працягваюць адбывацца ў Меджугор’і.
ПР/юл