Супрацоўнікі Польскай медычнай місіі падкрэсліваюць, што ў выніку ўзброеных канфліктаў загінулі мільёны людзей. Шмат людскіх жыццяў можна было выратаваць, калі б дапамога прыбыла своечасова.
«Ва ўмовах вайны мірным жыхарам і медыкам не хапае абсалютна ўсяго. Няма электрычнасці, вады, элементарных медыкаментаў і лекаў. Людзі паміраюць ад хвароб, якія ў мірным свеце былі б абсалютна бяскрыўднымі, такіх як дыярэя», — сказала Мальвіна Марыя Косэль з Польскай медычнай місіі.
Паводле ацэнак Польскай медычнай місіі, з 1989 па 2022 гады ў выніку баявых дзеянняў загінулі 3 мільёны 300 тысяч чалавек.
IAR/яс