Беларуская Служба

Гішпанія губляе свае славутыя пляжы на міжземнаморскім узбярэжжы

24.09.2024 15:07
Без шырокіх пляжаў іспанскую эканоміку чакае глыбокі эканамічны крызіс, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Ілюстрацыйны здымакEPA/JAVIER ETXEZARRETA Dostawca: PAP/EPA.

Шырыня міжземнаморскіх пляж у Іспаніі звужаецца хуткімі тэмпамі. Напрыклад, на ўзбярэжжы Каталоніі штормы ды павелічэнне ўзроўню мора імкліва знішчае берагавую лінію. Улады Барселоны падлічылі, што штогод  мора змывае 30 тысяч метраў кубічных пяску. 3 700 тысяч м3 пяску, высыпанага іспанскім урадам на ўзбярэжжы правінцыі Барселона з 2010-га года знікла 70%. Раней іспанцы папаўнялі страты, прывозячы пясок з іншых частак Іспаніі ці з Сахары. Пры цяперашніх тэмпах – гэтая мера стала занадта дарагой і шкоднай.

Падобныя сітуацыя, так званае «кананне пляжаў» назіраецца амаль у кожнай частцы іспанскага ўзбярэжжа. Эксперты называюць сярод прычын яшчэ і празмерную ўрбанізацыю. Берагавыя ліні забудаваныя па пляжы, а ахоўныя выдмы практычна не існуюць.

З 1960-ыз гадоў, калі ў Іспаніі пачаўся турыстычны бум, узбярэжжа пераўтварылася ў бясконцы шэраг турыстычных комплексаў, гатэляў, віл ды партоў, піша выданне.

На дадзены момант 39% іспанская папуляцыі жыве на ўзбярэжжы. Шчыльнасць насельніцтва тут складае 429 чалавек на кв. км. Гэта азначае, што эрозія пляжаў створыць праблемы для 18 мільёнаў чалавек у гэтай краіне. Гэта ўдарыць таксама балюча па турызме, што справакуе глыбокі эканамічны крызіс, піша выданне.

На думку іспанскіх даследчыкаў, запаволіць эрозію можна толькі праз рэнатуралізацыя пляжаў, аднаўленне натуральных сістэм берагавых выдмаў, нават коштам разбурэння ці пераносу гарадской інфраструктуры, піша выданне.

юл