Беларуская Служба

Расіяне сваёй авіяцыяй разбурылі Вугледар і акружаюць горад

24.09.2024 14:45
Расійскія войскі з прымяненнем авіяцыі знішчылі горад Вугледар у Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны і пачалі акружаць гэты горад.
             .
Расійскія войскі з прымяненнем авіяцыі знішчылі горад Вугледар у Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны.screenshot

«Вугледар. Гэты горад было лёгка абараніць, таму што ён знаходзіўся на ўзвышшы. Аднак пры актыўным паступленні на фронт КАБ (кіраваных авіябомбаў) праціўнік здолеў яго знішчыць і перайсці ў фланг», — заявіў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі, звязанага з украінскімі ўладамі, Андрэй Каваленка ў Telegram.

«На жаль, КАБ і авіяцыя — гэта адзінае, што дазваляе здзяйсняць перасоўванні пяхоты праціўніка», — падкрэсліў Андрэй Каваленка.

Захапіўшы раёны  вакол Вуглядара, расійскія войскі ўмацоўваюць свае пазіцыі на поўдзень ад горада Курахава. З поўначы расіяне атачаюць Курахаў, наступаючы на ​​горад Пакроўск, важны для матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўкраінскіх войскаў.

У панядзелак Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заявіла, што Пакроўск застаецца галоўнай мэтай расійскіх войскаў ва Украіне. У той дзень было паведамленне, што расійская армія засталася прыкладна ў 8 км ад горада, хоць яе прасоўванне запаволілася на мінулым тыдні.

Вуглядар мае вялікае стратэгічнае значэнне. Ён размешчаны на ўзвышшы і на стыку двух франтоў — Усходняга ў Данецкай вобласці і Паўднёвага ў Запарожскай. За 18 км на ўсход ад горада праходзяць чыгуначныя пуці, па якіх расійскае войска можа перакідаць войскі і тэхніку па лініі Данецк-Валнаваха і далей на поўдзень.

PAP/вх