Беларуская Служба

На гэтым тыдні Зяленскі двойчы сустрэнецца з Байдэнам

25.09.2024 10:07
Кіраўнікі Украіны і ЗША прымаюць удзел у паседжаннях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
         2024
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн падчас сустрэчы на пачатку 2024 года photowalking/shutterstock.com

На гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі двойчы сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, звяртаюць увагу ўкраінскія СМІ. 

Так, сёння адбудзецца кароткая сустрэча прэзідэнтаў на палях ААН. У сваю чаргу ў чацвер, 26 верасня, Зяленскі і Байдэн правядуць больш працяглае спатканне.

Кіраўнікі Украіны і ЗША прымаюць удзел у паседжаннях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

вс