Беларуская Служба

Анджэй Дуда ў ААН перасцярог ад замарожвання вайны ва Украіне

25.09.2024 09:17
Кіраўнік Польшчы зазначыў, што тэрытарыяльная цэласнасць Украіны павінна быць адноўленая ў межах міжнародна прызнаных межаў.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў на сесіі Генеральнай асамблеі ААНPAP/Leszek Szymański

Свет не можа дапусціць да таго, каб расійская агрэсія супраць Украіны ператварылася ў чарговы замарожаны канфлікт, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступлення на сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Прэзідэнт падкрэсліў, што вайна дэстабілізуе рэгіён і стварае непасрэдную пагрозу сусветнай бяспецы. 

У сваім выступленні на 79-й сэсіі Генеральнай асамблеі ААН польскі прэзідэнт нагадаў, што місія, для якой была створаная ААН пасля Другой сусветнай вайны, заключалася ў прадухіленні далейшых канфліктаў і забеспячэнні міру ва ўсім свеце. 

«Мы не можам дапусціць, каб гэтая вайна стала яшчэ адным замарожаным канфліктам. Гэта наша найважнейшая задача на будучыню. Таму надзвычай важна спыніць расійскую вайну ва Украіне. Гэта неабходна не толькі для таго, каб прадухіліць пакуты мірнага насельніцтва і пакараць агрэсара, але і для таго, каб ганебныя дзеянні не сталі прыкладам для іншых», - сказаў Анджэй Дуда.

Кіраўнік Польшчы таксама зазначыў, што тэрытарыяльная цэласнасць Украіны павінна быць адноўленая ў межах міжнародна прызнаных межаў.

вс