Беларуская Служба

ЗША ўзмацняюць вайсковую прысутнасць на Блізкім Усходзе

30.09.2024 08:01
Гэта рэакцыя Вашынгтона на абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш амерыканскіх самалётаў на Блізкім Усходзе і дадатковыя жаўнеры ў стане павышанай гатоўнасці - гэта рэакцыя Вашынгтона на абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне. Рашэнне з мэтай павысіць гатоўнасць рэагаваць на розныя падзеі на Блізкім Усходзе прыняў міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

У заяве Пентагона не паведамляецца, якія новыя самалёты будуць разгорнутыя ў рэгіёне. Амерыканцы перасцерагаюць, што калі Іран або яго партнёры нападуць на амерыканскі персанал або нанясуць шкоду амерыканскім інтарэсам, ЗША прымуць усе неабходныя меры для абароны.



На Блізкім Усходзе растуць асцярогі, што Іран, ліванская арганізацыя Хезбала, палестынскі ХАМАС або еменскія хусіты нападуць на Ізраіль. Групы, якія вызначаюць сябе як «вось супраціву», аб'яўляюць аб працягу барацьбы супраць Ізраіля.

У дадатак да вайны ў Газе, Тэль-Авіў пачаў напады на пазіцыі Хезбалы ў Ліване і рэгулярна абстрэльвае тэрыторыю Сірыі. Нядаўна Ізраіль ліквідаваў кіраўнікоў Хезбалы, у тым ліку лідара групоўкі Хасана Насралу, а таксама лідара ХАМАС.

IAR/аз

У выніку ізраільскіх авіяўдараў у Ліване ў суботу загінулі 33 чалавекі, у краіне мільён бежанцаў

29.09.2024 07:02
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў суботу ў выніку ізраільскіх авіяўдараў па Ліване загінулі 33 чалавекі і 195 атрымалі раненні.