«Гаворка ідзе пра нашу бясьпеку», — кажа Польскаму радыё кіраўнік латвійскай дыпламатыі Байба Бражэ. Каментуючы сітуацыю на Блізкім Усходзе, латвійская міністр, якая ўдзельнічае ў Варшаўскім форуме бяспекі, нагадала, што на мінулым тыдні падчас Генасамблеі ААН ЗША і іх саюзнікі заклікалі да трохтыднёвага спынення агню на ізраільска-ліванскай мяжы:
-Як Еўрапейскі Саюз, мы лічым, што ні «Хезбала», якая абстраляла Ізраіль сваімі ракетамі з кастрычніка мінулага года, ні ізраільская эскалацыя, распачаўшы тое, што Ізраіль называе абмежаванай наземнай аперацыяй, не спрыяюць міру і бяспецы ў еўраатлантычным рэгіёне.
Паводле Байбы Бражэ, Ізраіль мае права на самаабарону паводле міжнароднага права:
-Ізраіль мае права абараняць сябе, і гэта тое, што ён робіць. Але ён таксама абавязаны выконваць міжнароднае гуманітарнае права, каб грамадзянскія асобы былі абаронены.
Уначы ізраільская армія пачала «абмежаваныя» наземныя аперацыі супраць аб'ектаў тэрарыстаў «Хезбала» на поўдні Лівана.
ав