Еўрапейская камісія заявіла, што дастатковая колькасць краін-членаў прагаласавала за ўвядзенне 45-працэнтнага мыта на імпарт кітайскіх электрамабіляў.
Прапанова Еўракамісіі, якая прадугледжвае ўвод 45-працэнтнага мыта на кітайскія электрамабілі атрымала неабходную падтрымку дзяржаў-членаў ЕС, інфармуюць прэс-службы ЕС. Але Еўрасаюз у гэтым пытанні не мае адзінага меркавання. У ходзе галасавання 10 членаў Еўрасаюза падтрымалі новыя пошліны, а пяць прагаласавалі супраць. 12 краін устрымаліся ад галасавання.
«Не хочам і ніколі не хацелі ўводзіць аплаты дзеля самога факта, — гаворыць Олаф Гіль, прэс-сакратар Еўракамісіі. — Хацелі нівеляваць вынікі даплат, якія былі зацверджаныя намі. Мы хочам знайсці вырашэнне праблемы, таму працягваем перамовы з нашымі кітайскімі партнёрамі».
Часовыя выраўніваючыя мыты былі ўведзеныя Еўрасаюзам яшчэ летам, што не спадабалася кітайскаму ўраду і яны пагражалі адказаць на гэта.
Арганізацыя, якая прадстаўляе кітайскія кампаніі ў ЕС, заявіла ў прэс-рэлізе, што яна «глыбока расчаравана галасаваннем» і «настойліва заклікае Еўрапейскі саюз прыняць асцярожны падыход да прыняцця канчатковых мер, адтэрмінаваць увядзенне тарыфаў і аддаць прыярытэт урэгуляванню гандлёвай спрэчкі і напружанасць праз дыялог».
Незадаволенасць выказалі і ўлады ў Пекіне. «Кітай рашуча выступае супраць несправядлівай, непаслядоўнай і неапраўданай пратэкцыянісцкай практыкі ЕС у гэтым пытанні і рашуча супраць увядзення ЕС антысубсідыйных пошлін на кітайскія электрамабілі», — заявіла Міністэрства камерцыі Кітая.
IAR/вх