Беларуская Служба

Стала вядома, колькі Крышціяну Раналду плаціць сваім супрацоўнікам

05.10.2024 10:41
Дадатковым бонусам для супрацоўнікаў на пэўных пасадах з'яўляецца магчымасць скарыстацца надзвычай працяглым адпачынкам.
Крышціяну РаналдуPAP/EPA/LUSA/JOSE SENA GOULAO

Крышціяну Раналду пашырае сваю сетку гатэляў Pestana CR7, якая актуальна мае аб'екты на трох кантынентах. Паводле паведамленняў партугальскіх СМІ, заробкі ў гэтых гатэлях складаюць 2 тыс. 300 еўра ў месяц. 

Pestana CR7 - гасцінічны брэнд, створаны футбалістам у супрацоўніцтве з Дыянісіа Пестана, вядучым прадпрымальнікам у індустрыі турызму. Менеджары філіялаў у Партугаліі і Іспаніі могуць разлічваць на зарплату да 2 тыс. 300 еўра, у той час як абслугоўваючы персанал зарабляе да 2 тыс. еўра ў месяц. 

Дадатковым бонусам для супрацоўнікаў на пэўных пасадах, асабліва ў мадрыдскім гатэлі, з'яўляецца магчымасць скарыстацца надзвычай працяглым адпачынкам, які можа складаць да 50 дзён у годзе.

Сетка гатэляў Pestana CR7 працуе ў такіх гарадах, як Лісабон, Фуншал, Мадрыд, Маракеш і Нью-Ёрк. У планах - далейшае пашырэнне, у тым ліку адкрыццё гасцініц у Парыжы і Манчэстэры.

Раналду, які паходзіць з вострава Мадэйра, як і Пестана, мае 50% акцый Pestana CR7 Holding. Аднак гэта толькі частка яго бізнес-імперыі, бо капітан зборнай Партугаліі мае долі ў больш чым 20 кампаніях па ўсім свеце, якія працуюць не толькі ў гасцінічнай індустрыі, але і ў сферы спорту, адзення, СМІ і грамадскага харчавання.

вс