Беларуская Служба

У Тунісе выбіраюць прэзідэнта. Чаму гэта важна для еўрапейцаў?

06.10.2024 07:30
На працягу многіх гадоў Туніс лічыўся адной з самых дэмакратычных арабскіх краін.
У Тунісе сёння праходзяць прэзідэнцкія выбарыPAP/EPA/MOHAMED MESSARA

У Тунісе – адной з самых ліберальных арабскіх краін, сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары. Верагодна, на галоўную пасаду ў краіне будзе пераабраны Каіс Саід, які апошнія гады планамерна ўмацоўвае сваю ўладу.

Выбары ў Тунісе важныя з пункту гледжання Еўрасаюза, таму што згаданая краіна затрымлівае мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу, у абмен на фінансавую падтрымку.

На працягу многіх гадоў Туніс лічыўся адной з самых дэмакратычных арабскіх краін. Прэзідэнт Саід прыйшоў да ўлады ў 2019 годзе на хвалі грамадскай незадаволенасці, звязанай з эканамічным крызісам.

Калі яму не ўдалося правесці рэформаў, распусціў парламент і змяніў Канстытуцыю. Апазіцыя абвінавачвае яго ў знішчэнні дэмакратыі, а праваабарончыя арганізацыі - у аўтарытарызме.

IAR/аз