Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ў панядзелак, 7 кастрычніка, нанеслі авіяўдары па пазіцыях ісламісцкага тэрарыстычнага руху ХАМАС у сектары Газа. Удары супалі з першай гадавінай разні, учыненай ХАМАС на поўдні Ізраіля, якая справакавала вайну, у тым ліку баявыя дзеянні ў Ліване.
Армія абароны Ізраіля таксама паведаміла, што нанесла ўдары па аб'ектах, якія выкарыстоўваюцца тэрарыстамі Хезбалы ў Ліване, у тым ліку ў Бейруце, у некаторых раёнах на поўдні Лівана і даліне Бека.
Нагадаем, у выніку нападу на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка 2023 г. узначаленыя ХАМАС тэрарысты забілі каля 1200 чалавек. Яны таксама ўзялі ў закладнікі каля 250 чалавек, з якіх доля 100 чалавек невядомая дагэтуль. Прыкладна трэць з іх лічацца загінуўшымі.
iar/pap/эж