Улады зачынілі аэрапорт у сталіцы краіны Фор-дэ-Франс.
Рашэнне аб закрыцці аэрапорта было прынята пасля таго, як некалькі дзясяткаў чалавек уварваліся на ўзлётна-пасадачную паласу. Акцыя стала рэакцыяй на ілжывую інфармацыю аб тым, што для падаўлення пратэстаў на востраў павінен прыбыць самалёт з падмацаваннем.
Канфлікт на Марцініцы тлее даўно, але на пачатку тыдня ён перайшоў у новую фазу. Адбыліся сутычкі са службамі бяспекі, сотні падпаленых крамаў і аўтамабіляў, на вуліцах усталяваныя барыкады. У адказ на нарастаючы хаос па ўсім востраве былі зачыненыя школы, уведзены забарона на дэманстрацыі і каменданцкая гадзіна. Абмежаванні будуць дзейнічаць да панядзелка. Французскія ўлады таксама вядуць перамовы з лідарамі пратэстнага руху.
Марцініка - чарговая французская заморская тэрыторыя, якая пагрузілася ў крызіс. З траўня ў Новай Каледоніі, на Ціхім акіяне, працягваюцца жорсткія антыкаланіяльныя пратэсты. Таксама напружаная сітуацыя на Маёце ў Індыйскім акіяне з-за міграцыйнага крызісу.
ПР/юл