Беларуская Служба

Журналістка Польскага радыё атрымала ўзнагароду за рэпартаж пра наркалагічны дыспансер

12.10.2024 15:00
Там загінулі трое пацыентаў – двое з іх скончылі жыццё самагубствам, а адзін памёр падчас так званай дэтаксікацыі. 
 ,      .
Наркалагічны дыспансер, пра які ідзе гаворка ў рэпартажы.Фота: Żaneta Walentyn

Жанэта Валентын (Żaneta Walentyn) з Польскага радыё PiK заваявала другое месца ў конкурсе дакументальнага кіно і рэпартажу Prix Europa. Журы высока ацаніла яе рэпартаж-расследаванне пад назвай «Тэрапія».

У сюжэце гаворка ідзе пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на працягу паловы года ў наркалагічным дыспансеры ў Ежмёнках. Там загінулі трое пацыентаў – двое з іх скончылі жыццё самагубствам, а адзін памёр падчас так званай дэтаксікацыі. Аўтарка рэпартажу спрабуе знайсці адказ на пытанне, чаму так адбылося.

«Дзіўна, што пракуратура не бачыць нічога незвычайнага ў гэтых падзеях, што прымушала б узбудзіць следства. А калі казаць пра дзейнасць іншых службаў, то яны паказалі шмат недахопаў у дыспансеры», – кажа Жанэта Валентын.

IAR/нг


Рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім» наш акаўнт у «Фэйсбуку»

11.10.2024 16:09
Больш за год таму ўся прадукцыя Польскага радыё была прызнаная беларускім рэжымам «экстрэмісцкай».