Беларуская Служба

Албанія пачала прадметныя перамовы аб уступленні ў ЕС

15.10.2024 17:22
«Любая альтэрнатыва членству ў ЕС будзе азначаць адмову ад выбранага намі ладу жыцця», - пераконваў албаснкі прэм'ер Эдзі Рама.
 ()
Албанія (ілюстрацыя)Jonathan Dennis/Shutterstock

Праз больш чым два гады пасля пачатку дыялогу аб уступленні Албаніі ў ЕС у Люксембургу пачаліся перамовы па сутнасці. Прадстаўнікі Бруселя і Тыраны сустрэліся ў аўторак, 15 кастрычніка, для абмеркавання пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці аб вяршэнстве закона ў Албаніі.

«Мы падрыхтуем Албанію да ўступлення ў ЕС да 2030 года», - паабяцаў прэм'ер-міністр  краіны Эдзі Рама. Вайна Расіі ва Украіне паказала, «што Заходнія Балканы патрэбны для больш моцнага Еўрапейскага Саюза, у той жа час і самі Заходнія Балканы маюць патрэбу ў далучэнні да Еўрапейскага Саюза», - падкрэсліў албаснкі прэм'ер.

«Любая альтэрнатыва членству ў ЕС будзе азначаць адмову ад выбранага намі ладу жыцця», - пераконваў Эдзі Рама.

Нагадаем, Албанія ўступіла ў НАТА ў 2009 годзе і тады ж падала заяўку на сяброўства ў ЕС. Першая міжурадавая канферэнцыя па перамовах аб уступленні адбылася ў ліпені 2022 года. На працягу доўгага часу зрухі ўвязваліся з прагрэсам у еўраінтэграцыі Паўночнай Македоніі. Аднак сёлета у верасні краіны ЕС адмовіліся ад гэтай практыкі, і зараз перамовы атрымалі новы імпульс.

dw/эж