Беларуская Служба

Германія задаволеная кантролем на мяжы з Польшчай

17.10.2024 17:12
Ужо год на мяжы з Польшчай у Брандэнбургу праводзяцца праверкі, каб абмежаваць нелегальную міграцыю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: 0532-2008/pixabay.com/CC0

Міністр унутраных спраў штата і федэральная паліцыя перакананыя, што гэтыя меры працуюць. Аднак пасажыры і грузаперавозчыкі скардзяцца на складанасці.

Па дадзеных федэральнай паліцыі, у перыяд з кастрычніка 2023 года па канец жніўня 2024 года падчас праверкі на мяжы з Польшчай у Брандэнбургу было выяўлена больш за 10 тысяч бяспраўных уездаў. 5,1 тысячы людзей былі развернутыя на мяжы - паведамляе сайт штодзённіка "Welt".

Па словах службаў, з моманту ўвядзення кантролю не было больш небяспечных кантрабандных аперацый, напрыклад, з выкарыстаннем грузавікоў і транспартных сродкаў, у якіх людзей запіхваюць у грузавыя адсекі.

Міністр унутраных спраў Брандэнбурга Міхаэль Штубген абвясціў, што кантроль павінен працягвацца «прынамсі, пакуль не ўступяць у сілу рэформы еўрапейскай сістэмы прадастаўлення прытулку, што можа адбыцца не раней за 2026 год», паведамляе Welt. Па словах палітыка, увядзенне кантролю дазволіла прадухіліць многія нелегальныя ўезды.

Гандлёва-прамысловая палата Усходняга Брандэнбурга (IHK) скардзіцца, што па-ранейшаму існуюць праблемы для грузавога транспарту і пасажыраў з-за памежнага кантролю. «Аднак, з пункту гледжання федэральнай паліцыі, коркі немагчыма прадухіліць», — прызнаў штодзённік. Падкрэсліваецца, што пашырэнне чыгункі ідзе занадта марудна.

ав