Беларуская Служба

Некалькі раптоўных смерцяў спартсменаў падчас чэмпіянату свету па трыятлоне ў Іспаніі

18.10.2024 11:38
Падчас чэмпіянату свету па трыятлоне гвалтоўна памерлі мексіканец і брытанец.
Некалькі раптоўных смерцяў спартсменаў падчас чэмпіянату свету па трыятлоне ў Іспаніі@worldtriathlon

Два спартсмены памерлі падчас спаборніцтваў па трыятлоне ў іспанскай Малазе.

Пра гэта паведаміў Міжнародны саюз трыятланістаў.

«Мы выказваем нашы шчырыя спачуванні іх сем’ям, сябрам, нацыянальным федэрацыям і ўсёй вялікай сям’і трыятлона», — пішуць у заяве сусветныя ўлады па трыятлоне.

Аднаму з памерлых удзельнікаў было 57 гадоў. Як паведамляе іспанская «Marca», абодва мужчыны памерлі ад сардэчнага прыступу пры розных абставінах. Мексіканец падчас спаборніцтваў па плаванні, а брытанец падчас бегавой часткі спаборніцтваў.

яс