Беларуская Служба

У Нідэрландах праходзіць фестываль польскага кіно пад лозунгам «Засяродзімся на чалавечнасці»

20.10.2024 15:58
Галоўная тэма фестывалю — міграцыя.
       -  ,  , , 17  2024 .       ,    2024       8700 .
Выратаваны мігрант адпачывае пасля прыбыцця ў порт Лос-Крысціянас на Тэнэрыфэ, Канарскія выспы, Іспанія, 17 кастрычніка 2024 г. Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, у другім квартале 2024 года ў Іспанію прыбыло больш за 8700 мігрантаў. EPA/Alberto Valdes/PAP

Трохдзённы фестываль быў арганізаваны Таварыствам польскай культуры пад лозунгам «Засяродзімся на чалавечнасці». Госць фестывалю – рэжысёрка Агнешка Холанд, аўтарка фільма «Зялёная мяжа» пра праблемы міграцыі.

Цяпер мы маем справу з палітычным крызісам, а не з міграцыйным, адзначае прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэту Хайн дэ Хаас (Hein de Haas), ён  з'яўляецца аўтарам кнігі «Як сапраўды працуе міграцыя».

Прафесар падкрэслівае, што Еўрасаюзу патрэбна сур'ёзная дыскусія аб тым, які рынак працы і якую іміграцыю ён хоча. А толькі лозунгі палітыкаў аб закрыцці межаў не вырашаць праблему, а пагоршаць яе, мяркуе Хайн дэ Хаас. 

Усе краіны Еўрасаюза таксама павінны ўзяць на сябе адказнасць за міграцыю, бо несправядліва, што некаторыя краіны маюць большую праблему з гэтай з'явай, чым іншыя, сказаў Польскаму радыё прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэта Хайн дэ Хаас.

IAR/вх