Беларуская Служба

Выраўняліся шанцы на перамогу для кандыдатаў на выбарах у ЗША

27.10.2024 16:12
Выбарчая кампанія ў ЗША ўступае ў вырашальную фазу, пераможца пакуль нявызначаны.
Ілюстрацыйны здымакEPA/DAVID MUSE Dostawca: PAP/EPA.

Мы не можам прадказаць, хто пераможа на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах, за 10 дзён да выбараў ідзе вельмі напружаная гонка паміж Камалай Харыс і Дональдам Трампам, - кажа праф. Томаш Плудоўскі з Універсітэта эканомікі і гуманітарных навук у Варшаве.

Амэрыканіст заявіў у эфіры Польскага радыё, што апытанні не заўсёды рэпрэзэнтатыўныя, гэтым разам вырашальнымі будуць галасы выбаршчыкаў у Пенсільваніі.

- У гэтым годзе ўсё вырашыцца ў Пенсільваніі. У звязку з гэтым найбольш увагі надаецца 7 штатам, дзе выбарцы вагаюцца. Мы пакуль не ў стане спрагназаваць вынікі, бо апытанні да канца рэпрэзентатыўныя. Апошнім часам людзі не хочуць так ахвотна адкрываць свае погляды, асабліва калі гэта непапулярныя погляды.

Госць Польскага радыё адзначыў, што апытанні на папярэдніх выбарах завышалі падтрымку кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі. Сітуацыя непрадказальная, з невялікай перавагай Дональда Трампа, - кажа праф. Томаш Плудоўскі.

- Сітуацыя даволі складаная і непрадбачлівая. Адныя рэчы дзейнічаюць на карысць Трампа, іншыя на карысць Камалі Харыс. Больш пакуль на карысць Трапма, бо цяпер выбарцаў хвалююць у першую чаргу пытанні міграцыі ды эканомікі.

Выбарчая кампанія ў ЗША ўступае ў вырашальную фазу. Прэзідэнцкая гонка паміж былым прэзідэнтам Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Камалай Харыс вельмі напружаная. Выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада.

ПР/юл