Беларуская Служба

Белы дом асудзіў запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Паўночнай Карэяй

31.10.2024 11:01
Рэжым у Пхеньяне назваў тэст ракеты «выпрабаваннем самай магутнай у свеце стратэгічнай зброі».
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белы дом асудзіў выпрабаванне Паўночнай Карэяй міжкантынентальнай балістычнай ракеты. Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома абвінаваціў улады ў Пхеньяне ў дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Шон Савэт заявіў, што карэйскія выпрабаванні з'яўляюцца грубым парушэннем шматлікіх рэзалюцый Рады бяспекі ААН.



«Хоць Інда-Ціхаакіянскае камандаванне ЗША ацаніла, што гэта не ўяўляе непасрэднай пагрозы персаналу ЗША, тэрыторыі або нашым хаўруснікам, запуск ракеты неапраўдана павялічвае напружанасць і пагражае дэстабілізацыяй сітуацыі ў галіне бяспекі ў рэгіёне», - сказаў палітык.

Прадстаўнік Белага дома запэўніў, што ЗША прымуць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі ўласных грамадзян, Паўднёвай Карэі і Японіі.



Рэжым у Пхеньяне назваў тэст ракеты «выпрабаваннем самай магутнай у свеце стратэгічнай зброі». Выпрабаванне адбылося адразу пасля перамоваў у Вашынгтоне кіраўнікоў абаронных ведамстваў Паўднёвай Карэі і ЗША, якія асудзілі Пхеньян за адпраўку паўночнакарэйскіх салдат у Расію.

IAR/аз