Cёння ў нядзелю, 3 лістапада, у Малдове праходзіць другі тур выбараў прэзідэнта. У ім удзельнічаюць актуальны кіраўнік дзяржавы Мая Санду і былы генеральны пракурор краіны Аляксандр Стаянагла. Ён са скандалам быў адхілены Санду ад пасады ў 2021 годзе.
У першым туры, які адбыўся два тыдні таму, Санду набрала 42,5% галасоў выбаршчыкаў. За яе апанента прагаласавала амаль 26% грамадзян Малдовы.
Нягледзячы на вынікі першага тура, назіральнікі з асцярожнасцю называць Маю Санду фаварытам канчатковага галасавання, паколькі яе рэзерв для пашырэння электарату вельмі малы, а антырэйтынг, наадварот, складае каля 50%.
Сённяшняе галасаванне можна назваць супрацьстаяннем двух канцэпцый далейшага развіцця краіны, бо Санду з'яўляецца праеўрапейскім палітыкам, а Стаянагла лічыцца прарасійскім.
Адначасова з першым турам выбараў у краіне праходзіў ініцыяваны камандай Санду рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі Малдовы, якое датычыць будучай еўрапейскай інтэграцыі краіны. Галасаванне, якое першапачаткова мела стаць мабілізацыяй выбаршчыкаў Маі Санду, ледзь не закончылася правалам, бо за змяненні Канстытуцыі прагаласавалі толькі 50,4% выбаршчыкаў.
вс