У Малдове завяршылася галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, на якіх дзейсны прэзідэнт і ініцыятар умацавання сувязяў з Еўрасаюзам Мая Санду спаборнічае з былым генпракурорам Аляксандрам Стаянаглам. Ён лічыцца прыхільнікам збліжэння з Расіяй.
Па дадзеных Цэнтрвыбаркама Малдовы, на момант завяршэння галасавання яўка склала 54% - гэта значыць, што ў выбарах прынялі ўдзел каля 1 млн 600 тыс. грамадзян. Выбарчыя ўчасткі былі закрытыя а 21:00 гадзіне паводле мясцовага часу (22:00 паводле мінскага часу).
вс