Дональд Трамп, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, правёў сустрэчу з дзейсным прэзідэнтам Джо Байдэнам у Белым доме.
Падчас сустрэчы Байдэн сказаў Трампу, што мае намер мірна перадаць уладу наступнаму прэзідэнту, а Трамп заявіў, што гэты працэс пройдзе «настолькі гладка, наколькі гэта магчыма».
«Спадар абраны прэзідэнт і былы прэзідэнт, Дональд, віншую! Мы хочам забяспечыць гладкую перадачу ўлады і зробім усё магчымае, каб у вас было ўсё неабходнае. Сёння мы зможам абмеркаваць некаторыя з гэтых пытанняў. Сардэчна запрашаем - і з вяртаннем! », - сказаў Бадэн Тампу.
«Палітыка - суровая рэч, а свет наогул часта не вельмі прыемнае месца. Але сёння ён прыемны, і я гэта вельмі шаную», - сказаў Трамп, пасля чаго абодва палітыка паціснулі рукі.
Падчас перадвыбарнай кампаніі Трамп і Байдэн жорстка крытыкавалі адзін аднаго і апошні раз сустракаліся падчас дэбатаў у чэрвені. Неўзабаве пасля іх Байдэн выйшаў з гонкі на фоне апасенняў адносна яго ўзросту і здольнасці выконваць абавязкі прэзідэнта, звяртае ўвагу BBC.
вс