Канцэрн OMV абвясціў аб чаканым адключэнні газу ў пятніцу ўвечары.
У сераду, 13 лістапада, канцэрн OMV выйграў справу ў «Газпрама» ў міжнародным арбітражы з-за недапаставак блакітнага паліва. У канцэрне OMV заявілі, што па гэтай прычыне не будуць аплачваць яшчэ адзін рахунак па дэбіторскай запазычанасці.
У выніку Аўстрыі адключылі газ. Такі крок расіян быў чаканы.
Але жыхары Аўстрыі не засталіся без газу — гэтае паліва пастаўляе кампанія Wien Energie, якая здолела пазбавіцца ад расійскай сыравіны. З 2022 года яна закупляе газ у паўночнаафрыканскіх краінах, а мінулай зімой 30 працэнтаў сыравіны паступала з Нарвегіі.
У верасні кампанія падпісала кантракт на пастаўкі з іншых краін Еўропы.
Аўстрыя — адна з апошніх краін Еўрасаюза, якая ўсё яшчэ атрымлівае газ з Расіі. У жніўні З Расіі было імпартавана амаль 82 працэнты газу, які закупіла Аўстрыя.
IAR/Reuters/вх