Беларуская Служба

У Босніі і Герцагавіне затрымалі расіяніна, які вучыў грамадзян Малдовы ладзіць пратэсты

17.11.2024 09:26
Мужчыну абвясціў у вышук Інтэрпол.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0

Паводле звестак МУС Босніі, арышт адбыўся, калі падазраваны спрабаваў пакінуць краіну. Афіцэры перадалі звесткі пра затрыманага ў пракуратуру Босніі і Герцагавіны, якая вядзе супраць яго справу.

У кастрычніку Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы апублікавала імёны замежнікаў, якія навучалі малдаўскую моладзь, як ладзіць масавыя беспарадкі перад прэзідэнцкімі выбарамі і рэферэндумам. Паводле гэтай інфармацыі, навучанне праходзіла ў Расіі, Сербіі, Босніі і Герцагавіне, яго аплачваў малдаўскі алігарх Ілан Шор, якога падтрымлівае Расія. Улады Босніі спачатку абвяргалі гэтыя паведамленні, але баснійскія СМІ паведамілі, што ў краіне былі ідэнтыфікаваныя як мінімум сем расіян, якія трэніравалі грамадзян Малдовы.

На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамагла Мая Санду з кандыдатам Аляксандрам Стаянагла, якога падтрымлівала Масква. У другім туры за яе прагаласавала 55% грамадзян, на вынік у вялікай ступені паўплывалі грамадзяне Малдовы, якія пражываюць за мяжой.

IAR/нг