Беларуская Служба

На поўдні Ісландыі аднавілася вывяржэнне вулкану

21.11.2024 11:31
Гэтае вывяржэнне з'яўляецца ўжо сёмым на паўвостраве са снежня 2023 года, папярэднія былі ў жніўні і чэрвені.
Вывяржэнне вулкана ў Ісландыі Associated Press/East News

На паўвостраве Рэйк'янес у Ісландыі, што на поўдзень ад сталіцы Рэйк'явіка, зноў аднавілася вывяржэнне вулкана ў тым жа раёне, што і падчас папярэдніх штуршкоў.

Амерыканскі геолаг Шон Уілсі падчас трансляцыі на YouTube заявіў, што вывяржэнне было нечаканым, паводле прагнозаў спецыялістаў, яно павінна было адбыцца ў снежні:

«У нас ёсць лава. Гэта даволі нечакана, я дакладна думаў, што ў нас было некалькі тыдняў, перш чым што-небудзь адбудзецца. Але ў нас выбух, яшчэ адно вывяржэнне з расколіны. Вось новая інфармацыя. Вывяржэнне пачалося ў 23:14, першыя прыкметы руху магмы былі заўважаныя на індыкатарах каля 22:30, або прыкладна за 45 хвілін да вывяржэння, а даўжыня расколін ацэньвалася ў два і паўтара кіламетра".

Гэтае вывяржэнне з'яўляецца ўжо сёмым на паўвостраве са снежня 2023 года, папярэднія былі ў жніўні і чэрвені.

Аднаўленне вулканічнай актыўнасці на паўвостраве пасля прыкладна 800-гадовай паўзы паставіла пад пытанне далейшае існаванне Грындавіка. Гарадок, дзе да вывяржэнняў пражывала 4000 чалавек, пацярпеў ад лавы і падземных штуршкоў, якія суправаджаюць вулканічную актыўнасць.

iar/эж