У Вялікабрытаніі над трыма вайсковымі базамі зафіксаваныя палёты некалькіх неапазнаных беспілотнікаў, — паведаміла ўвечары ў суботу, 23 лістапада, газета The Guardian са спасылкай на прадстаўнікоў Ваенна-паветраных сіл ЗША.
Дроны былі заўважаныя з 20 па 22 лістапада над базамі ВПС Лейкенхіт і Мілдэнхол у графстве Сафалк, а таксама над базай Фелтуэл у Норфалку. Прадстаўнікі ВПС ЗША заявілі, што пакуль незразумела, ці можна лічыць гэтыя беспілотнікі варожымі.
Прадстаўнік ВПС ЗША ў Еўропе паведаміў, што БПЛА адрозніваліся па памерах і канфігурацыях, іх прысутнасць не паўплывала на жыхароў баз і крытычную інфраструктуру. Ваенныя працягваюць назіраць за паветранай прасторай і супрацоўнічаць з уладамі Вялікабрытаніі для гарантавання бяспекі. У Мінабароны Злучанага Каралеўства дадалі, што любыя пагрозы ўспрымаюцца ўсур'ёз, на абаронных аб'ектах падтрымліваюцца неабходныя меры бяспекі.
Нагадаем, у жніўні стала вядома, што Расія планавала здзейсніць дыверсію з дапамогай беспілотнікаў на авіябазе НАТА ў Гайленкірхене, ФРГ. Тамака базуюцца 14 самалётаў Boeing E-3A Airborne Warning & Control Systemз радарамі далёкага радыусу дзеяння. Машыны здольныя выяўляць паветраныя і надводныя цэлі на вялікіх адлегласцях.
dw/эж