Польскі рэжысёр Якуб Пёнтэк (справа) і польскі прадзюсар Мацей Кубіцкі (злева) трымаюць узнагароду «Эмі» за фільм «Pianoforte» падчас 52-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Міжнароднай акадэміі тэлевізійных мастацтваў і навук у Нью-Ёрку.
PAP/EPA/SARAH YENESEL
Польскі дакументальны фільм «Pianoforte» ( бел. Фартэпіяна), аўтарства Якуба Пёнтэка (Jakub Piątek) быў узнагароджаны прэміяй «Эмі». Стужка расказвае пра спаборніцтвы маладых піяністаў падчас Міжнароднага конкурсу імя Шапена.
Цырымонія ўручэння прэміі «Эмі» (Emmy Awards) адбылася ў Нью-Ёрку.
Міжнародная прэмія «Эмі» прысуджаецца Міжнароднай акадэміяй тэлевізійных мастацтваў і навук (IATAS) за фільмы, знятыя за межамі ЗША.
IAR/аз