Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы: Пераварот у Сірыі — параза Расіі

09.12.2024 09:42
Расійскія СМІ паведамляюць, што зрынуты паўстанцамі дыктатар і яго сям'я знаходзяцца ў Маскве, аднак доказаў гэтага не прад'яўляецца.
     , 8  2024 .
Жыхарка Дамаска радуецца падзенню рэжыма Асадаў, 8 снежня 2024 г. PAP/EPA/HASAN BELAL

Палітычны пераварот у Сірыі — параза Расіі, — лічыць міністр унутраных спараваў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк. У нядзелю, 8 снежня сірыйскія паўстанцы захапілі сталіцу краіны Дамаск і цалкам абрынулі рэжым дыктара Башара Асада.

Томаш Сямоняк нагадаў, што Масква гадамі падтрымлівала сірыйскага ўзурпатара:

— Сям'я Асадаў, яшчэ з часоў СССР была шчыльна звязана з Масквой. Менавіта Масква выратавала малодшага Асада падчас «Арабскай вясны». Пасля гэтага ў Сірыя распачалася доўгая і крывавая грамадзянская вайна. Уцёкі Асада — параза Расіі.

Калі паўстанцы захапілі Дамаск, Башар Асад пакінуў сталіцу. Расійскія СМІ паведамляюць, што зрынуты паўстанцамі дыктатар і яго сям'я знаходзяцца ў Маскве, аднак доказаў гэтага не прад'яўляецца.

эж