Нідэрланды з панядзелка, 9 снежня ўводзяць кантроль на мяжы з Бельгіяй і Нямеччынай. Гэта частка больш жорсткай палітыкі міграцыйнай палітыкі Амстэрдама, накіраванай на барацьбу з нелегальнай іміграцыяй і трансгранічнай злачыннасцю. З падрабязнасцямі карэспандэнтка Польскага радыё Катажына Ван-Роен:
— Пастаянных пунктаў пропуску на межах не будзе. Ваеннае жандармерыя будзе праводзіць выбарачны памежны кантроль. Падазроныя машыны, якія ўязджаюць з Бельгіі ці Нямеччыны, будуць адсочвацца з дапамогай новых тэхналогій, а потым затрымлівацца на адпаведных стаянку, дзе і будзе адбывацца праверка. Таму міністр міграцыйнай палітыкі супакойвае, аднаўленне кантролю не выкліча затораў і не паўплывае на эканамічнае становішча памежных раёнаў.
Эксперты, якія крытычна ставяцца да такога метаду барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, лічаць, што кантроль не будзе эфектыўным, бо для яго выканання вызначаныя 50 чалавек, а налічваецца больш за 800 месцаў, дзе можна перасекчы галандскую мяжу: ад міжнародных магістраляў да лясных сцяжын.
iar/эж