Беларуская Служба

Зняты ў Польшчы фільм намінаваны ў чатырох катэгорыях на прэмію «Залаты глобус»

10.12.2024 07:01
Гала-канцэрт па ўручэнні прэмій «Залаты глобус» пройдзе 5 студзеня ў Беверлі-Хілз.
        - 37-      , 7  2024 .
Французскі рэжысёр фільма «Эмілія Перэс» Жак Адзяр падчас гала-канцэрта 37-й цырымоніі ўручэння Еўрапейскіх кінапрэмій у Люцэрне, 7 снежня 2024 г.PAP/EPA/MICHAEL BUHOLZER

У ЗША абвясцілі кандыдатаў на «Залаты глобус» - прэмію, якую ўручае Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы.

Больш за ўсё намінацый - дзесяць - атрымаў мюзікл  французскага кінарэжысёра Жака Аўдзяра «Эмілія Перэс» пра мексіканскага наркабарона, які перанёс аперацыю па змене полу. Стужка была намінаваная ва ўсіх асноўных катэгорыях, уключаючы лепшую музычную камедыю, лепшы замежны фільм, лепшую рэжысуру і лепшы сцэнар.

Гістарычны фільм «Бруталіст» амерыканца Брэдзі Корбета атрымаў сем намінацый, а «Канклаў» - немца Эдуарда Бэргера - шэсць.

У сваю чаргу зняты ў Польшчы «Сапраўдны боль» Джэсі Айзенберга атрымаў чатыры намінацыі ў наступных катэгорыях: лепшы мюзікл або камедыя, лепшы сцэнар, лепшы акцёр галоўнай ролі, лепшы акцёр другога плана.

У акцёрскіх намінацыях у спіс намінантаў увайшлі, між іншым, Памела Андэрсан, Анджэліна Джалі, Ніколь Кідман, Дэма Мур, Зендая, а таксама Эдрыен Бродзі, Х'ю Грант і Дэніел Крэйг.

У гэтым годзе гала-канцэрт па ўручэнні прэмій «Залаты глобус» пройдзе 5 студзеня ў Беверлі-Хілз.

IAR/аз

Тэатральныя і танцавальныя пастаноўкі, а таксама выступы незалежных артыстаў з Беларусі складаюць праграму фестывалю «Блізкі Усход»

04.12.2024 15:17
Сёлетні фестываль праходзіць пад слоганам «Стратэгічны лес».