Беларуская Служба

Уплывовы амерыканскі эксперт агучыў прапановы міру ва Украіне. Пуціну давядзецца прыняць паразу

18.12.2024 18:04
«Дональд Трамп не дазволіць Пуціну стаць пераможцам», — кажа Кенэт Вайнштэйн, і дадае, што «галоўнае — пасадзіць расійскага лідара за стол перамоў».
Donald Trump
Donald TrumpShutterstock

Як супрацоўнік і былы генеральны дырэктар Інстытута Гудзона, кансерватыўнага аналітычнага цэнтра ў Вашынгтоне, Кенэт Вайнштэйн (Kenneth Weinstein) лічыцца ўплывовым голасам у міжнароднай палітыцы. 

У інтэрв'ю Die Welt Кенэт Вайнштэйн прадставіў рашэнні і сцэнары для Блізкага Усходу пасля падзення рэжыму Башара аль-Асада ў Сірыі. Ён таксама дзеліцца дэталямі мірнага плана для Украіны.

Эксперт называе галоўныя выклікі ў знешняй палітыцы для Дональда Трампа пасля яго ўступлення на пасаду. Першачарговая задача — закрыць мяжу з Мексікай. Гэта пытанне як унутранай, так і знешняй палітыкі, але ёсць вялікі ціск, каб дзейнічаць на ўнутраным фронце.

Ёсць яшчэ дзве актуальныя праблемы. Перш за ўсё, Іран. Адміністрацыя Трампа спадзяецца, што Ізраіль знішчыць і ХАМАС, і «Хезбалу», а затым сканцэнтруецца на спыненні ядзернай праграмы Ірана — з падтрымкай ЗША або без яе.  

Таксама новы прэзідэнт ЗША будзе настойваць на павелічэнні выдаткаў на абарону з боку  саюзнікаў. У той жа час Злучаныя Штаты знаходзяцца ў пачатку трансфармацыі ўласнай  абароннай прамысловасці.

Эксперт Кенэт Вайнштэй мяркуе, што Дональд Трамп не дазволіць Пуціну стаць пераможцам у вайне ва Украіне. 

«Мы павінны стрымліваць Расію. Трампу гэта не ўдалося зрабіць падчас яго першага прэзідэнцтва. Але цяпер важна, каб Пуцін не ператварыў вайну ва Украіне ў нешта значна большае. Памылкова меркаваць, што Трамп не засяроджаны на Украіне.  Дональд Трамп — гэта не Джо Байдэн. Ён не дапусціць такіх вобразаў, як тыя, што мы бачылі ў Кабуле летам 2021 года. Не дапусціць прыніжэння ЗША перад усім светам. І ён не кіне Украіну», — перакананы  Кенэт Вайнштэй.

Die Welt/onet.pl/вх