Беларуская Служба

Ілан Маск: Толькі AfD можа выратаваць Германію

20.12.2024 15:46
За два месяцы да парламенцкіх выбараў у Германіі амерыканскі мільярдэр Ілон Маск заявіў аб падтрымцы правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD).
Elon Musk.
Elon Musk.Shutterstock/Frederic Legrand - COMEO

Толькі AfD можа выратаваць Германію, напісаў ён на сваім сайце Х у пятніцу.

Ілан Маск з'яўляецца блізкім дарадцам абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і будзе важнай фігурай у яго будучай адміністрацыі.

Мільярдэр, які ў якасці кіраўніка Tesla з'яўляецца адным з найбуйнейшых працадаўцаў у Брандэнбургу, пахваліў AfD летам, пасля выбараў у Еўрапарламент. Партыя апісваецца як праваэкстрэмісцкая, «але палітычныя пазіцыі AfD, пра якія я чытаў, не гучаць экстрэмісцкімі», заявіў Маск на сустрэчы X у пачатку чэрвеня, нагадвае агенцтва dpa.

Напярэдадні выбараў у Бундэстаг, прызначаных на 23 лютага, AfD займае другое месца ў апытаннях, мае каля 19-ці працэнтаў падтрымкі. За хрысціянскіх дэмакратаў ХДС/ХСС выступаюць 30 працэнтаў жыхароў Германіі.

Усе партыі, прадстаўленыя ў Бундэстагу, выключылі магчымасць супрацоўніцтва з ультраправай AfD.

Ілан Маск таксама ўмешваўся ў брытанскую палітыку. Ён паабяцаў падтрымку правапапулісцкай партыі Reform UK і вядзе перамовы аб перадачы ахвяраванняў на справы Brexit з актывістам Найджэлам Фаражом.

PAP/вх