Беларуская Служба

Заходнія дыпламаты выказваюць салідарнасць са святарамі, якія падвяргаюцца пераследу ў Беларусі

23.12.2024 17:49
За апошнія чатыры гады ў Беларусі рэпрэсіям падвергнуліся 86 духоўных асоб розных хрысціянскіх канфесій.
.
Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock.com/BRAINSTROM

Заходнія дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, выказалі салідарнасць з духавенствам і вернікамі, якія падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі і Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Польшчы, апублікавалі агульную заяву напярэдадні святкавання Божага Нараджэння.

Дыпламаты падкрэслілі, што кожны мае права на выказванне сваіх поглядаў, і заклікалі да забеспячэння свабоды і справядлівасці для ўсіх.

Згодна з данымі беларускай ініцыятывы "Хрысціянская візія", за апошнія чатыры гады ў Беларусі рэпрэсіям падвергнуліся 86 духоўных асоб розных хрысціянскіх канфесій.

IAR/нг