Парыжскі сабор зноў адкрыўся на пачатку снежня.
Парыжская дыяцэзія чакае сёння рэкордную наведвальнасць Нотр-Дам. Адсюль і рашэнне цэлебраваць там аж чатыры святочныя Імшы.
Вернікі змогуць удзельнічаць у святых Імшах з 16.00 да поўначы. Увайсці ў сабор можна будзе без білета — абавязковае браніраванне білетаў распаўсюджвалася толькі на наведванне ў першыя дні пасля ўрачыстага адкрыцця. Аднак варта чакаць вялізарных чэргаў.
Сабор Нотр-Дам паступова вяртаецца да нармальнага функцыянавання. У храм ужо вярнуліся вернікі і турысты. Уваход па-ранейшаму абмежаваны для вялікіх груп і пілігрымак.
Інтэр'ер храма ўпрыгожаны да святочнага часу. Сярод іншага была ўстаноўлена вялікая неапалітанская батлейка XVIII стагоддзя, якая складаецца з некалькіх дзясяткаў гістарычных фігур, якія прадстаўляюць рэлігійныя ды свецкія асобы.
ПР/юл