Беларуская Служба

Абарваны кабель электраперадачы паміж Эстоніяй і Фінляндыяй

26.12.2024 07:30
Падводная лінія электраперадач Estlink 2, якая злучае Фінляндыю з Эстоніяй,  абарваная. Пра гэта паведаміў фінскі энергетычны аператар Fingrid.
 Estlink 1  2.
Злучэнні Estlink 1 і 2.Фота з адкрытых крыніц

У заяве кампаніі гаворыцца, што прычыны пашкоджання высвятляюцца, але нельга выключаць сабатаж.

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа напісаў на партале X, што пашкоджанне сувязі не паўплывае на электразабеспячэнне краіны. Прадстаўнік кампаніі, якая абслугоўвае абарваную ЛЭП, заявіў, што гэта не паўплывае на цэны на электраэнергію. Ён дадаў, што лінія ў асноўным выкарыстоўвалася для экспарту электраэнергіі ў Эстонію.

Іншае энергаспалучэнне паміж дзвюма краінамі, Estlink 1, працуе без праблем. Яго  магутнасць перадачы складае 350 мегават, у той час як перапыненая лінія Estlink 2 можа перадаваць 650 мегават электраэнергіі.

IAR/вх