Беларуская Служба

Больш за 305 млн чалавек будуць мець патрэбу ў гуманітарнай падтрымцы ў 2025 годзе

26.12.2024 13:06
У наступным годзе больш за 305 мільёнаў чалавек будуць мець патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, мяркуюць у Польскай гуманітарнай акцыі. Сёлета арганізацыя дапамагала ўсюды, дзе патрэбна была дапамога.
Аўдыё

Прэс-сакратар Польскай гуманітарнай акцыі Гелена Краеўска падкрэслівае, што добраахвотнікі былі ў Ніжняй Сілезіі, а таксама ў Сектары Газа і Ліване і нават у Паўднёвым Судане.

— Гэта быў вельмі цяжкі год у справе гуманітарнай дапамогі. Маю на ўвазе, сярод іншага, прыродныя катастрофы: паводку ў Польшчы, Паўднёвым Судане, Чэхіі, Іспаніі, Емене. Таксама размова пра ўзброеныя канфлікты ва Украіне, Сектары Газа, Ліване. Польская гуманітарная акцыя адзначаем 32-ю гадавіну працы. Але глядзім на наступны год з асцярогаю, бо ведаем, як шмат людзей будуць мець патрэбу ў нашай падтрымцы і нашай салідарнасці, — гаворыць Краеўска.

Польская гуманітарная акцыя ўзмацняе сваю дзейнасць на месцах, укладваючы вялікія сродкі ў забеспячэнне неабходнай харчовай, медыцынскай, псіхалагічнай, дапамогі, у водазабеспячэнне і санітарыю.

На працягу 32 гадоў арганізацыя бесперапынна аказвае дапамогу людзям у краінах, якія пацярпелі ад глыбокіх гуманітарных крызісаў. Гэтыя мерапрыемствы магчымыя дзякуючы салідарнасці і фінансавай падтрымцы ахвярадаўцаў — грамадзян, устаноў і кампаній.

Польская гуманітарная акцыя (Polska Akcja Humanitarna) — польская няўрадавая арганізацыя, якая дзейнічае з 1992 года.

IAR/вх