Беларуская Служба

Каля Марока патанула судна з мігрантамі

27.12.2024 08:01
Амаль 70 чалавек, у тым ліку 25 з Малі, прапалі без вестак у водах Марока пасля патаплення карабля з мігрантамі, паведаміў урад Марока.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MIGUEL BARRETO Dostawca: PAP/EPA.

Карабель накіроўваўся ў Іспанію. На борце знаходзіліся 80 мігрантаў, 11 удалося выжыць. Дзевяць з выратаваных былі малійцамі.

Больш за 10 400 мігрантаў загінулі ў гэтым годзе, спрабуючы дабрацца да Іспаніі, у тым ліку рэкордная колькасць мігрантаў, якія накіроўваліся ў бок Канарскіх астравоў, паведаміла іспанская няўрадавая арганізацыя Caminando Fronteras.

Малі пакутуе ад сур'ёзнага крызісу бяспекі з 2012 года, сутыкаючыся з нападамі джыхадзісцкіх груповак, звязаных з Аль-Каідай і Ісламскай дзяржавай, а таксама сепаратысцкіх рухаў і банд.

ПР/юл