Беларуская Служба

У Нямеччыне ствараюць новую дывізію 

11.01.2025 14:41
Цяпер Бундэсвер фармуе шэсць палкоў тэраабароны агульнай колькасцю прыкладна ў 6 тыс. чалавек у Баварыі, Берліне, Гесэне, Ніжняй Саксоніі, Мекленбургу -Пярэдняй Памераніі і Паўночным Рэйне-Вестфаліі.
    ()
Нямецкія падраздзяленні ў Літве (ілюстрацыя)Źródło fot.: x.com / Lithuanian_Armed_Forces @LTU_Army

Бундэсвер стварае новае буйное злучэнне – дывізію тэрытарыяльнай абароны. У красавіку 2024 года міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус прадставіў новую структуру Бундэсвера. Паводле яго, яна неабходна для ўзмацнення абараназдольнасці краіны. Акрамя іншага, прадугледжваецца рэарганізацыя і пашырэнне тэрытарыяльных рэзерваў.

Цяпер у іх уваходзяць чатыры палкі тэрытарыяльнай абароны. У іх служаць выключна рэзервісты. Палкі тэрааброны падпарадкоўваюцца камандаванню ў пэўным рэгіёне ФРГ.

Цяпер Бундэсвер фармуе шэсць палкоў тэраабароны агульнай колькасцю прыкладна ў 6 тыс. чалавек у Баварыі, Берліне, Гесэне, Ніжняй Саксоніі, Мекленбургу -Пярэдняй Памераніі і Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Іх аб'яднаюць у новую дывізію тэрытарыяльнай абароны. Там будуць служыць як рэзервісты, так і дзейныя вайскоўцы.

Сілы тэрытарыяльнай абароны з 1 красавіка падпарадкуюць непасрэдна Сухапутным войскам ФРГ. Зараз у іх складзе ўсяго тры дывізіі: дзве танкавыя (1-я і 10-я), а таксама дывізія сіл хуткага рэагавання. У кожнай служаць каля 20 тыс. чалавек. Дывізія тэрытарыяльнай абароны стане чацвёртай.

dw/эж