Беларуская Служба

Францыя крытыкуе прапанаванае Еўрасаюзам пагадненне з Трампам

21.01.2025 17:12
Парыж абараняе сваю ваенную прамысловасць.
Сцягі Еўрасаюзафота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінабароны Францыі крытыкуе прапанову Еўракамісіі аб пагадненні з адміністрацыяй Дональда Трампа. Гэта пагадненне, якое дазволіла б Еўрасаюзу пазбегнуць гандлёвай вайны з ЗША. Аргументам у гэтым выпадку павінна быць пытанне еўрапейскай абараназдольнасці.

Еўрасаюз хоча прапанаваць Дональду Трампу павялічыць інвестыцыі ў абарону Еўропы, але ўзамен чакае ад яго адмовы ад гандлёвай вайны.

Прапанова, агучаная віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Стэфанам Сежурнэ, выклікала рэзкую рэакцыю французскіх уладаў.

На думку французаў, такое пагадненне азначала б павелічэнне продажаў амерыканскай вайсковай тэхнікі ў еўрапейскіх краінах за кошт французскай абароннай прамысловасці. Міністр абароны Францыі Себасцьян Лекорню назваў прапанову «недарэчнасцю» і чакае на перамовы з еўракамісарамі па гэтым пытанні.

«Для Еўракамісіі лепш наогул не дзейнічаць, чым дзейнічаць неадэкватна», — сказаў міністр абароны Францыі.

IAR/яс