Беларуская Служба

У Бруселі шукаюць адказ на пытанне, як узмацніць абароназдольнасць Еўропы 

03.02.2025 10:29
Польшча настойвае на фінансаванні праекта «Шчыт Усход», які ўмацуе абарону ўсходняй мяжы ЕС.
      .
Антоніу Кошта на нефармальным саміце ў Бруселі. Фота: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Лідары 27 краін ЕС абмяркоўваюць, якія праекты павінны стаць прыярытэтнымі для супольнасці і адкуль узяць на іх фінансаванне. На абед запрошаны генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, а на вячэру — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер.

Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта (António Luís Santos da Costa), які стаў ініцыятарам сустрэчы, падкрэсліў, што гэта першы саміт, цалкам прысвечаны абароне. 

- Месца абароны ў архітэктуры еўрапейскай бяспекі падкрэслена дэвізам польскага старшынства: «Бяспека, Еўропа!». З 2014 года краіны ЕС значна павялічылі выдаткі на абарону, асабліва пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну. Але цяпер патрэбны іншыя крокі — больш эфектыўныя і аператыўныя.

Першым крокам стане вызначэнне прыярытэтных праектаў. Напрыклад, Польшча настойвае на фінансаванні праекта «Шчыт Усход», які ўмацуе абарону ўсходняй мяжы ЕС. Старшыня Еўрапейскай рады прапануе, каб некаторыя абаронныя інвестыцыі фінансаваліся не на нацыянальным, а на агульнаеўрапейскім узроўні.

- Калі палякі інвестуюць у ахову сваёй мяжы, гэта не толькі іх мяжа — гэта наша знешняя мяжа, агульная для ўсіх нас. Грандыёзныя намаганні, якія прыкладае Польшча, празначаючы 4,7% свайго ВУП на абарону, служаць не толькі яе бяспецы, але і бяспецы ўсёй Еўропы. Таму лагічна задацца пытаннем: ці не варта размеркаваць гэты фінансавы цяжар паміж усімі 27 краінамі ЕС?

Сярод прыярытэтных сумесных праектаў у ЕС таксама разглядаюцца сістэмы супрацьпаветранай і супрацьтанкавай абароны.

Дзе знайсці фінансаванне?

У Бруселі гучаць розныя прапановы:

- фінансаванне з бюджэту ЕС,

- стварэнне спецыяльнага фонду,

- крэдыты Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

Абмяркоўваецца і магчымасць выпуску агульнаеўрапейскіх аблігацый па аналогіі з фондам аднаўлення пасля пандэміі, але супраць выступаюць Германія і Нідэрланды.

IAR/нг