Беларуская Служба

Літва адключылася ад расійскай энергасістэмы

08.02.2025 11:10
Літва, Латвія і Эстонія адключыліся ад расійскай энергасістэмы БРЭЛЛ. 
Litwa wzmacnia ochronę połączenia energetycznego z Polską
Litwa wzmacnia ochronę połączenia energetycznego z PolskąFot.: Shutterstock

«Энергетычная сістэма краін Балтыі нарэшце апынулася ў нашых руках», — сказаў кіраўнік Мінэнерга Літвы Жыгімунтас Вайчунас.

Літва, Латвія і Эстонія пачалі ізаляваны тэст, пасля якога вяртання да старой сістэмы не будзе.

«Як мы і прагназавалі, усё пад кантролем. План быў падрыхтаваны даўно. Пакуль ніякіх нязручнасцяў мы не адчуваем», — сказаў Рокас Масюліс, кіраўнік літоўскага аператара перадач Litgrid.

Пасля адключэння ад расійскай сістэмы краіны Балтыі выкарыстоўваюць электраэнергію, якую яны вырабляюць, але яны таксама маюць сувязь з Польшчай, Швецыяй і Фінляндыяй. У ходзе тэсту ізаляванай працы аператары гэтых трох краін будуць самастойна кантраляваць частату сістэмы і правяраць яе ўстойлівасць да розных перашкод. Чакаецца, што поўная сінхранізацыя адбудзецца заўтра ў другой палове дня.

Электрасеткі гэтых краін будуць сінхранізаваныя з еўрапейскімі сістэмамі. Такім чынам краіны Балтыі ўмацоўваюць супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і павышаюць уласную бяспеку. Гэта важны крок у пабудове цэласнай еўрапейскай электраэнергетычнай сістэмы.

Нядаўна Літва запэўніла, што краіны Балтыі валодаюць дастатковай магутнасцю і злучэннямі, такімі як EstLink-1, NordBalt і LitPol Link, каб бяспечна падключыць свае сістэмы да Еўропы. Акрамя таго, некалькі тыдняў таму ўлады ў Вільні ўзмацнілі ахову аб'ектаў сінхранізацыі, якія з'яўляюцца часткай крытычнай інфраструктуры Літвы.

IAR/вх