Беларуская Служба

Еўрапейскія дыпламаты каля суда падтрымалі палітвязня Ігара Ільяша

21.02.2025 17:07
Каля суда прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій Аўстрыі, Чэхіі, ЕС, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швецыі, Славакіі і Вялікабрытаніі.
       ,     .
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Мінскага гарадскога суда, каб падтрымаць палітвязня Ігара Ільяша. Фота: https://www.facebook.com/EUinBelarus

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Мінскага гарадскога суда, каб падтрымаць палітвязня Ігара Ільяша. 21 лютага пачаўся разгляд яго справы (суддзя — Сяргей Кацэр). Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў: «дыскрэдытацыя Беларусі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», — euroradio.fm.

«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка — гэта не злачынства. Цяпер у Беларусі за кратамі 39 супрацоўнікаў медыя. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна», - напісала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.  

Каля суда прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій Аўстрыі, Чэхіі, ЕС, Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швецыі, Славакіі і Вялікабрытаніі.

Пра затрыманне Ільяша стала вядома ў кастрычніку мінулага года.  Жонка Ігара Ільяша — палітзняволеная журналістка «Белсату» Кацярына Бахвалава (Андрэева). У 2020-м яны выдалі кнігу «Беларускі Данбас». Кацярына знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года. Ёй прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў «дзяржаўнай здрадзе».

эж