Еўрапейскія лідары падтрымалі прэзідэнта Украіны пасля таго, як Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп пасварыліся падчас сустрэчы ў Белым доме ў прамым эфіры. Пасля гэтага Зяленскі пакінуў Белы дом, не адбылося таксама падпісання запланаванага пагаднення аб сумеснай распрацоўцы карысных выкапняў ва Украіне.
«Дарагі Уладзімір, дарагія ўкраінскія сябры, вы не адны», — напісаў у сацсетцы X прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
«Трэба паважаць тых, хто змагаецца з самага пачатку», — заявіў у сваю чаргу прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Пра гэта французскі кіраўнік сказаў падчас візіту ў партугальскім горадзе Порту. «Гэта простыя рэчы, пра якія неабходна нагадваць у такі момант», - падкрэсліў Макрон.
Зяленскага таксама падтрымаў прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс. «Украіна, Іспанія з табой!», — напісаў ён у сацсетках.
«Еўропа не здрадзіць Украіне», — сказаў намеснік старшыні нямецкага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, партыі будучага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца.
У падтрымку Зяленскага выступілі таксама беларускія палітыкі. У прыватнасці, Павел латушка напісаў, што прыйшоў «час, каб Еўропа была моцная».
вс